Конкурс Историка

Шаноўныя калегі !

МГА “Гісторыка”, Беларускі саюз дызайнераў, Беларускі саюз
архітэктараў і Галерэя TUT.BY запрашаюць Вас прыняць удзел у конкурсе
дызайн-эскізаў арт-аб’ектаў-рэтрапанарам.

Мэта конкурсу – стварэнне дызайн-эскіза візуальнага “вяртання” зніклай
спадчыны Мінска ў гарадскім асяроддзі. Мы імкнемся вынайсці найбольш
аптымальнае рашэнне для арт-панарамы, якая будзе арганічна ўспрымацца,
простай у эксплуатацыі, але арыгінальнай у вырашэнні.

Працы прымаюцца да 29 сакавіка 2018 г. на адрас historyka@gmail.com

Галоўны прыз пераможцу – 777 бел.руб. ад нашага спонсара Ігара Жабароўскага.

Падвядзенне вынікаў – да 25 красавіка 2018 г.

Заклікаем усіх зацікаўленых у захаванні развіцці спадчыны Мінску,
архітэктараў, дызайнераў, скульптараў і інш. прыняць удзел у конкурсе.

Палажэнне аб конкусе і тэхнічныя патрабаванні да конкурснай працы ў
прымацаваных файлах.

Будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі сярод зацікаўленых.


з павагай,
Таццяна Пятрова
+ 375 25 976 30 82

 

Палажэнне конкурсу - Ознакомиться

Праект тэхнічнага даручэння - Ознакомиться