LEONARDO 2019 ФЕСТИВАЛЬ АРХИТЕКТУРНАЯ ОСЕНЬ
Творчая выстава Архітэктара Аляксандра Базевіча
Касцёл  Св. Казіміра ў Стоўбцах          

Касцёл "Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі" у Фаніпалі

Адраджэнне касцёлаў на Беларусі»

Адкрыццё выставы адбудзецца

22 верасня а 12.30

у Белай зале Чырвонага касцёла

(вул. Савецкая,15)

 

Адраджэнне касцёлаў на Беларусі

22 верасня ў Белай зале Чырвонага касцёла (вул. Савецкая,15) адбудзецца творчая выстава архітэктара Аляксандра Базевіча.

Аляксандр Базевіч – член Беларускага саюза архітэктараў. Аўтар больш за 150 аб'ектаў грамадскага прызначэння, культавай архітэктуры ў розных месцах Беларусі а таксама Расіі, Германіі. Лаўрэат дыпломаў Саюза архітэктараў на міжнародных конкурсах і нацыянальных фестывалях за праекты. Адным з самых адказных быў каталіцкі цэнтр касцёла Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (2001). Потым былі каталіцкія храмы ў Жодішках, Волме, Клецку, Стоўбцах, Фаніпалі, Мінску (Лошыца), Смаргоні і інш. Кожная храмавая пабудова Аляксандра Базевіча мае сваю багатую гісторыю, свой стыль з чыстымі і яснымі абрысамі.
Усіх запрашаем на выставу.