30 мая а 18 гадзіне ў Саюзе архітэктараў адбудзецца лекцыя шведскага архітэктара Дзіка Сандберга

30 мая а 18 гадзіне

ў Саюзе архітэктараў

адбудзецца лекцыя шведскага архітэктара Дзіка Сандберга

“Як у архітэктуры дасягнуць сапраўднай устойлівасці – экалагічнай, фінансавай і сацыяльнай” .

Дзік Сандберг - архітэктар, рэстаўратар, педагог. Аўтар кнігі " Гуманная архітэктура". Кіраўнік рэстаўрацыі найвялікшага ў Швецыі прыватнага замка ў Скаклостэры (Skokloster Castle).

Лекцыя ладзіцца секцыяй рэстаўрацыі і гісторыі архітэктуры Саюза архітэктараў разам з Лынтупскім культурным цэнтрам "Культыватар".

Запрашаем. Будзе цікава!