Материалы

У дапамогу беларускамоўным архітэктарам

ZM 

Паважаныя архітэктары!

Прапануем вашай увазе вопыт  нашага маладога калегі па афармленні праектнай дакументацыі на беларускай мове.
Зміцер Мурашка, архітэктар, выпускнік БНТУ 2001г., ГАП, які напрацягу 15 год выпусціў некалькі праектаў па-беларуску.  Зміцер сцвярждае, што пісаць тлумачальную запіску, таксама як і рабіць праект цалкам, складана толькі першым разам, а калі аснова ёсць, то далей усё значна лягчэй.

“Тэрміналогія патрабуе уважлівага ўжывання. Менавіта праз падбор трапнага тэрміну губляецца пэўная колькасць часу. З гэтым ў працы сутыкаецца кожны беларускамоўны спецыяліст” – пракаментаваў Зміцер.

Архітэктар спадзяецца, што яго праца па ўжыванню роднай мовы ў прафесійнай дзейнасці прынясе карысць іншым зацікаўленым архітэктарам.

Спампаваць прыклад тлумачальнай запіскі ў фармаце word можна тут:

Zapiska_Zyly_DOM

Некаторыя лісты праектаў:

2003_1-sy belaruski praekt AB

2003_1-sy belaruski praekt AB 2

2003_Konkurs-wystawa

2014 c_AB_Dom_ 10_Coler_Suryk

2014 b_GP_02 genplan

2014 a_B_Dom_ ahul dad

2014 c_AB_Dom_ 04_Straha

2014 c_AB__Dom_ 03_Elevacyja

2014 c_AB_Dom_ 05_Razrez

2014 c_AB_Dom_ 07_padmurak

2014 c_AB_Dom_ 09_Specyfikac Vokny Bel

“Асабіста гатовы дапамагчы любому зацікаўленаму спецыялісту і сам разлічваю на дапамогу. Так, час не заўсёды дазваляе выканаць праект без памылак, таму іх не варта моцна баяцца, у рускамоўных памылак не меньш. Памятайце, што сапраўдная мова праекта -- гэта дакладная Графіка і Лічбы. Мова -- гэта збольшага форма, аздабленне, тлумачэнні ды заўвагі. Таксама, мяркую карысным, падзяліцца копіяй беларускамоўнага пасведчання ГАПа і ГІПа. Яны звычайна запаўняюцца цалкам па-расейску, але, пры звароце  да кіраўніцтва, "Белбудцэнтр" згадзіліся аформіць на Мове. Дастаткова было ад рукі  напісаць адпаведную прапанову на бланку заявы на тэставанне” – дадаў архітэктар.

GAP GIP Atestat 2014

GAP GIP Atestat 2014 2

Каардынаты Змітра Мурашкі:
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., skype: dziamjan2  

 

Падрыхтавала Аляксанда Баярына.