Материалы

Лісабон вачыма будучага архітэктара

Lisbon 111

Не­вя­ліч­кая Пар­ту­га­лія, са­мая за­ход­няя дзяр­жа­ва Еў­ро­пы, па­дзя­ляе ра­зам з ма­гут­най Іс­па­ні­яй Пі­рэ­ней­скі паў­вост­раў. Што яшчэ вя­до­ма ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­на­му бе­ла­ру­су пра гэ­тую кра­і­ну? Ну хі­ба што пра Вас­ка да Га­ма і мост, як у Сан-Фран­цыс­ка. А сту­дэнт­ка Бе­ла­рус­ка­га на­цы­я­наль­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Да­р’я Ман­дзік па­еха­ла пе­рай­маць во­пыт у Лі­са­бон на цэ­лы год. За прай­шоў­шы час у дзяў­чы­ны ўжо на­збі­ра­ла­ся шмат ці­ка­вых ура­жан­няў, які­мі яна па­дзя­лі­ла­ся з «Чыр­вон­кай».

Dasha

— Да­ша, рас­па­вя­дзі, як та­бе ўда­ло­ся тра­піць у Пар­ту­га­лію?

— Наш уні­вер­сі­тэт удзель­ні­чае ў пра­гра­ме па аб­ме­не сту­дэн­та­мі «Erasmus Mundus». Уся­го на­бра­лі гру­пу з 11 ча­ла­век. Усе мы рас­кі­да­ны па трох кра­і­нах — Іс­па­ніі, Пар­ту­га­ліі і Іта­ліі. Цэ­лы год я ву­чу­ся ў Лі­са­бон­скім уні­вер­сі­тэ­це, а пас­ля мне за­лі­чаць гэ­ты час у Бе­ла­ру­сі як прой­дзе­ны чац­вёр­ты курс. У прын­цы­пе, ар­хі­тэк­та­ры па ўсім све­це па­він­ны ве­даць ад­ны і тыя ж рэ­чы, та­му вя­лі­кай роз­ні­цы ў пра­гра­мах на­ву­чан­ня ня­ма. Праў­да, не ска­жу, каб усё бы­ло аб­са­лют­на ад­ноль­ка­вым…

— Якія ж ад­роз­нен­ні ў па­ды­хо­дах да вы­кла­дан­ня?

— Усе на­шы вы­клад­чы­кі — ар­хі­тэк­та­ры-прак­ты­кі, да­рэ­чы, да­во­лі за­мож­ныя лю­дзі. Яны шмат па­каз­ва­юць і тлу­ма­чаць, у тым лі­ку і свае пра­ек­ты, аб­мяр­коў­ва­юць з на­мі роз­ныя па­ды­хо­ды да вы­ра­шэн­ня пэў­ных праб­лем. Упэў­не­на: у бе­ла­рус­кіх вы­клад­чы­каў так­са­ма ёсць свае пра­ек­ты, але час­цей за ўсё мы пра іх не ве­да­ем. Маг­чы­ма з‑за та­го, што ў нас аў­тар­скі­мі пра­ца­мі бы­ва­юць, як пра­ві­ла, пры­ват­ныя да­мы і ін­тэр’­еры, а боль­шасць ас­тат­ніх бу­дын­каў пра­ек­ту­ец­ца ад­мыс­ло­вы­мі ін­сты­ту­та­мі па ты­по­вых пра­ек­тах. Пар­ту­галь­скія вы­клад­чы­кі больш скі­ра­ва­ны на рэ­аль­ны пра­ект — яны ста­вяц­ца да пра­цы так, ні­бы­та ты са­праў­ды збі­ра­еш­ся гэ­та па­бу­да­ваць.

Яшчэ ад­но ад­роз­нен­не ад на­шай сіс­тэ­мы аду­ка­цыі: аба­вяз­ко­ва хоць ней­кая част­ка пра­ек­та па­він­на быць зроб­ле­на ў гру­пе. Гэ­та да­па­ма­гае, бо чу­еш кры­ты­ку ў свой бок. Праў­да, пра­ца­ваць з пар­ту­галь­ца­мі скла­да­на, але мне па­да­ба­ец­ца са­ма ідэя.

Faculidade de Arquitectura 1

Faculidade de Arquitectura1

— Ты ўзга­да­ла пра ін­шы па­ды­ход — якая «фіш­ка» ў пар­ту­галь­цаў?

— Узім­ку я бы­ла ў Бе­ла­ру­сі на аба­ро­не пра­ек­таў школ. Пер­шае, што кі­ну­ла­ся ў во­чы, — знеш­ні вы­гляд бу­дын­каў ні­як не звя­за­ны з тым, што на­во­кал. У Пар­ту­га­ліі нас пры­ву­ча­юць аба­вяз­ко­ва пра­ца­ваць з акру­жэн­нем. На­прык­лад, трэ­ба раз­лі­чыць, як па­він­на вы­гля­даць шко­ла для двух­па­вяр­хо­вай ста­рой ву­лі­цы, за­бу­да­ва­най свет­лы­мі дам­ка­мі з чыр­во­ны­мі да­ха­мі. Не кож­ная ар­хі­тэк­ту­ра сю­ды ўпі­шац­ца.

— На­коль­кі важ­нае для пар­ту­галь­цаў за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най ар­хі­тэк­тур­най спад­чы­ны?

— Гэ­та іх улю­бё­ная тэ­ма. Але не толь­кі за­ха­ван­не, а яшчэ і асва­ен­не. Пад­час ула­да­ран­ня дык­та­та­ра Са­ла­за­ра (1928 — 1968) рэ­стаў­ра­цы­яй пар­ту­галь­ская дзяр­жа­ва сцвяр­джа­ла сваю ма­гут­насць. Пас­ля Са­ла­за­ра ў кра­і­не па­чаў­ся пе­ры­яд, ка­лі лю­дзі ак­тыў­на бу­да­ва­лі­ся, кі­ру­ю­чы­ся дэ­ві­зам: «Дзе хо­чам, там і бу­ду­ем». Але за­раз усё ста­но­віц­ца на свае мес­цы. На Пар­ту­га­лію вель­мі моц­на паў­плы­ваў эка­на­міч­ны кры­зіс апош­ніх га­доў, та­му но­вае бу­ду­юць ма­ла — зболь­ша­га гэта рэ­стаў­ра­цы­я і рэ­кан­струк­цы­я. На пра­ця­гу го­да ме­на­ві­та гэ­ты­мі рэ­ча­мі я і зай­ма­ю­ся. Як гэ­та вы­гля­дае? Нам да­лі рэ­аль­ную ву­лі­цу ў цэнт­ры Лі­са­бо­на, якую му­ні­цы­па­лі­тэт хо­ча рэ­кан­стру­я­ваць. Ву­лі­ца ма­лень­кая, ву­зень­кая, да­мы за­кі­ну­тыя, але яна мае вы­гад­нае ста­но­ві­шча. Мы ту­ды ха­дзі­лі, за­мя­ра­лі і апіс­ва­лі, раз­маў­ля­лі з жы­ха­ра­мі. Пас­ля пер­ша­га се­мест­ра слу­жа­чыя му­ні­цы­па­лі­тэ­та пры­хо­дзі­лі на аба­ро­ну пра­ек­таў і зна­ё­мі­лі­ся з на­шы­мі пра­па­но­ва­мі, кры­ты­ка­ва­лі, ацэнь­ва­лі.  

— Бе­ла­ру­сам ёсць ча­му па­ву­чыц­ца ў рэ­кан­струк­цыі?

— Ты ка­лі-не­будзь ду­ма­ла, што мож­на зра­біць з Галь­ша­на­мі? А па­ды­хо­ды, як ка­заў наш вы­клад­чык, зво­дзяц­ца да трох. Мож­на прос­та ўзяць аб’­ект і ад­на­віць яго з вы­ка­ры­стан­нем та­га­час­ных тэх­на­ло­гій, як тое ві­даць на ста­ра­жыт­най гра­вю­ры, у ме­жах кан­крэт­най эпо­хі. Мож­на прос­та па­кі­нуць ру­і­ны ў тым ста­не, у якім яны зна­хо­дзяц­ца. Трэ­ці ва­ры­янт — спа­лу­чыць са ста­рой па­бу­до­вай неш­та су­час­нае, каб сыг­раць на кант­рас­це. Та­кой рэ­кан­струк­цыі, пры­чым вель­мі якас­най, мно­га па ўсёй Еў­ро­пе, бо за­ста­ло­ся шмат ста­ро­га і з ім трэ­ба неш­та ра­біць.

Да ар­хі­тэк­та­раў у Пар­ту­га­ліі ста­вяц­ца з па­ва­гай, іх мер­ка­ван­не мае ва­гу. Гэ­та не дзіў­на, бо два лаў­рэ­а­ты (за 1992 і 2011 га­ды) Пры­тцке­раў­скай прэ­міі (ана­лаг Но­бе­леў­скай, толь­кі па ар­хі­тэк­ту­ры. — Аўт.), па­хо­дзяць з гэтай краіны. У Пар­ту­га­ліі вель­мі шмат гіс­та­рыч­ных пом­ні­каў, але і су­час­ная ар­хі­тэк­ту­ра так­са­ма на вы­со­кім уз­роў­ні.

— Ад­на з праб­лем Мін­ска — за­бу­до­ва го­ра­да, якая ро­біц­ца больш шчыль­най. Ці ак­ту­аль­на гэ­та для Лі­са­бо­на?

— Го­рад, шчы­ра ка­жу­чы, вя­ліз­ны: ад гіс­та­рыч­на­га цэнт­ра і ста­рой за­бу­до­вы да спаль­ных ра­ё­наў да­во­лі да­лё­ка. У цэнт­ры шчыль­най за­бу­до­вы ня­ма: са­мі дам­кі не­вы­со­кія, за­бу­до­ва пе­ра­важ­на квар­таль­ная, і ўшчыль­няць па­прос­ту ня­ма ку­ды, бо ву­лі­цы вель­мі вуз­кія. У Мін­ску ін­шы тып га­рад­ской за­бу­до­вы — шмат­ква­тэр­ныя да­мы, што ста­яць асоб­на; па­між імі ёсць пус­тыя мес­цы, якія па нар­ма­ты­вах па­він­ны зай­маць дзі­ця­чыя пля­цоў­кі, пар­коў­кі, зя­лё­ныя зо­ны і зо­ны ад­па­чын­ку.

Lisbon11

— Якія мяс­ці­ны ў Лі­са­бо­не ты пра­па­на­ва­ла б па­гля­дзець?

— Ка­лі ча­ла­век хо­ча зра­зу­мець кра­і­ну, раю прос­та пра­гу­ляц­ца па ву­лі­цах, па­раз­маў­ляць з мяс­цо­вы­мі жы­ха­ра­мі. Але і ар­хі­тэк­ту­ру мяс­цо­вую, без­умоў­на, вар­та па­ба­чыць — на­прык­лад, зна­ка­мі­ты ма­нас­тыр Жы­ро­ні­муш, які мы ба­чым што­дня, бо жы­вём по­бач, аль­бо мяс­тэч­ка Сін­тра, што не­па­да­лёк ад го­ра­да. Дзіў­на, але цэнтр го­ра­да поў­ніц­ца за­кі­ну­ты­мі бу­дын­ка­мі — шмат хто з’яз­джае.

monastyr Jeronimush 1

Sintra monastery Mouros 1

oriente Calatrava 1

Oriente Siza 1

— Ве­даю, што ты вя­лі­кі ама­тар па­хо­даў. Ці ўда­ло­ся та­бе па­ванд­ра­ваць па Пар­ту­га­ліі?

— Па­куль пра са­праўд­ныя па­хо­ды толь­кі ма­ру. Ад­нак у нас бы­ла ванд­роў­ка з гру­пай па спра­вах рэ­кан­струк­цыі ў не­вя­лі­кае мяс­тэч­ка Іданья-а‑Велья. Му­ні­цы­па­лі­тэт ар­га­ні­за­ваў нам па­езд­ку, каб сту­дэн­ты пра­па­на­ва­лі ра­шэн­ні не­каль­кіх праб­лем у мяс­тэч­ку.

— На­пэў­на, вы на­ву­чы­лі­ся спя­ваць пар­ту­галь­скія пес­ні і тан­ца­ваць пад іх?

— Пес­ні ў Пар­ту­га­ліі са­праў­ды вель­мі пры­го­жыя — яны на­зы­ва­юц­ца «фа­ду». Іх спя­ва­лі жон­кі ма­ра­коў, якія за­ста­ва­лі­ся на бе­ра­зе ча­каць сва­іх му­жоў. Фа­ду — гэ­та брэнд: іх мож­на па­чуць паў­сюд­на, але мне не над­та па­да­ба­ец­ца, ка­лі не­ка­то­рыя рэ­чы ста­но­вяц­ца за­ман­ка­мі для ту­рыс­таў.

Ча­сам за­хо­дзім у адзін квар­тал, дзе гу­чыць доб­рая му­зы­ка (на­прык­лад, бра­зіль­ская), і мож­на па­тан­ца­ваць. Што да ку­лі­на­рыі — тра­ды­цый­ныя стра­вы на смак не вель­мі ад­роз­ні­ва­юц­ца ад тых, што мы пры­вык­лі ес­ці ў Бе­ла­ру­сі. Хі­ба што тут спа­жы­ва­юць больш ры­бы і мо­рап­ра­дук­таў.

— На­ву­чан­не, на­коль­кі я ра­зу­мею, вя­дзец­ца на пар­ту­галь­скай мо­ве?

— На пар­ту­галь­скай і анг­лій­скай, а ў паў­ся­дзён­ным ужыт­ку мы ка­рыс­та­ем­ся рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­ва­мі. За­раз па­ло­ва вы­клад­чы­каў раз­маў­ляе з на­мі на сва­ёй род­най мо­ве, але яе мы яшчэ доб­ра не вы­ву­чы­лі. Агуль­ныя фра­зы ве­да­ем — у кра­му сха­дзіць мо­жам. Пар­ту­галь­ская мо­ва не над­та скла­да­ная — агуль­ную дум­ку зра­зу­ме­еш. А яшчэ яны га­во­раць, як нам па­да­ец­ца, вель­мі доў­га, а пас­ля вы­свят­ля­ец­ца, што ска­за­лі толь­кі пра неш­та ад­но.

— Акра­мя га­ман­лі­вас­ці, ці ёсць яшчэ ад­мет­ныя ры­сы мен­та­лі­тэ­ту?

— Пар­ту­галь­цы ні­ку­ды не спя­ша­юц­ца. Кі­да­ец­ца ў во­чы, што ка­лі яны неш­та ро­бяць — то зу­сім не мі­ту­сяц­ца. У па­раў­на­нні з энер­гіч­най Бар­се­ло­най, дзе мне так­са­ма да­вя­ло­ся па­бы­ваць, гэ­та асаб­лі­ва за­ўваж­на, — яны па­воль­ныя, упэў­не­ныя ў са­бе.

— Дык і бе­ла­ру­сы ж не над­та хут­кія…

— Так, але мы заўж­ды нер­ву­ем­ся з‑за гэ­та­га. Ся­дзіш і ду­ма­еш: маў­ляў, я ні­чо­га не зра­біў, та­кі-ся­кі. А пар­ту­галь­цы па­чу­ва­юц­ца доб­ра. Ад­па­чыў, за­ха­цеў — яшчэ ад­па­чыў, а пас­ля мож­на і па­пра­ца­ваць… Усё як мае быць.

— А як яны ста­вяц­ца да бе­ла­ру­саў?

— Зболь­ша­га ўсе пар­ту­галь­цы ве­да­юць пра на­шу кра­і­ну. Ка­лі чу­юць «Бе­ла­русь», па­ло­ва кі­вае: «Мінск, Мінск». Ці­ка­ва, ад­куль ім зна­ё­мы Мінск? Мо­жа, дзя­ку­ю­чы фут­бо­лу? Тут усе «стра­ці­лі га­ла­ву» ад фут­бо­ла. Ледзь не за­бы­ла­ся: у Пар­ту­га­ліі яшчэ ве­да­юць пра кан­струк­ты­візм, бо ў за­ход­няй пра­гра­ме яго вы­ву­ча­юць ра­зам з ас­тат­ні­мі плы­ня­мі ма­дэр­ніз­му. Так што на ад­ной з лек­цый па гіс­то­рыі су­час­най ар­хі­тэк­ту­ры мы ву­чы­лі пра­фе­са­ра пра­віль­на вы­маў­ляць ім­ёны Ма­ле­ві­ча, Лі­сіц­ка­га і Ле­а­ні­да­ва. Бы­ло вель­мі пры­ем­на.

— Су­му­еш па ра­дзі­ме?

— Вель­мі. Ка­лі зна­хо­дзіш­ся ў ін­шай кра­і­не, не ха­пае сяб­роў і сям’і. За­тое з’я­ві­ла­ся ра­зу­мен­не: ад’­яз­джаць з Бе­ла­ру­сі не ха­чу. А на­брац­ца пар­ту­галь­ска­га во­пы­ту ў га­лі­не ар­хі­тэк­ту­ры — гэ­та мож­на!

 

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

 

Перадрукавана са старонкі http://zviazda.by/2014/08/48780.html