Материалы

Запрашаем на адкрыцце выставы "Год СкульПтуры"!!!

 

Запрашаем на адкрыцце выставы

Адкрыцце адбудзецца 17 мая ў 18.00 у Мастацкай галерэеі Міхаіла Савіцкага (пл.Свабоды, 15.)
Выстава працуе ў перыяд 18 мая - 5 чэрвеня, серада-нядзеля, з 11.00 да 19.00. Вых.: панядзелак, аўторак, тэл.(017)321-24-30

 

Выстава скульптуры прапануе шырокаму колу гледачоў абсалютна розныя канцэпцыі, па якіх развіваецца сучасная беларуская скульптура. Кожны з прадстаўленых аўтараў валодае сваім адмысловым бачаннем формы, нехта стварае абстрактныя вобразы, для іншых асновай творчага пошуку стаў ёмісты, выразны сімвал, які радніць падобнага роду пластыку з "мовай" аб'ёмнага дызайну, для трэціх, асновай творчага светапогляду застаецца рэалізм, у яго сучасных пластычных трансфармацыях. У любым выпадку, беларуская станковая скульптура размаўляе на мове зразумелай як для шырокага кола гледачоў, так і для дасведчанных аматараў, якія ўсьведамляюць супярэчлівасць з'яў у сучасным мастацтве. Яна прапануе самы шырокі спектр тэм.
Скульптары па-ранейшаму дэманструюць выключны прафесіяналізм у працы з матэрыяламі: традыцыйнымі для беларускай скульптуры бронзай, дрэвам, каменем, шклом, а таксама і сучаснымі палімернымі матэрыяламі, якія ў апошнія гады значна пашырылі дыяпазон тэхнічных і творчых магчымасцяў ў скульптуры. Прафесійная праца з матэрыялам - традыцыя, якая не перарываецца ў сучаснай беларускай скульптуры.
Станковая скульптура, як найменш кансерватыўны жанр, па-ранейшаму з'яўляецца полем для творчага эксперыменту, у самым шырокім разуменні гэтага слова. Дыяпазон яе вобразных і пластычных сродкаў нашмат шырэй таго, што прапануе нам сёння беларуская манументальная пластыка, і ў той жа момант станковая скульптура з'яўляецца "творчай лабараторыяй" у якой распрацоўваюцца новыя падыходы да манументальнай і ландшафтна-паркавай скульптуры. Многія з прадстаўленых аўтараў у сваіх працах арыентаваны, у першую чаргу, на прыроднае, гарадское асяроддзе, на "выхад" у грамадскую прастору.
У экспазіцыі прадстаўлены работы вядучых беларускіх скульптараў. Сярод іх: С.Аганаў, Д.Аганаў,Ю.Анушка,А.Арцімовіч, А.Асташоў, П.Вайніцкі, А.Вераб’ёў, І.Засімовіч, А.Заспіцкі, К.Касцючэнка, Я.Колчаў, В.Копач, П.Ляонаў, В.Малахаў, В.Мацкевіч, А.Мядзведзеў, У.Панцялееў, У.Піпін, П.Пірагова, М.Пятруль, А.Сакалоў, А.Сарокін, У.Слабодчыкаў, А.Хацяноўскі, В.Цімашоў, А.Шаппо, і многія іншыя скульптары.