«ЛЕОНАРДО 2025» XVI Национальный фестиваль архитектуры
Победители конкурса icomos на сохранение исторического наследия Беларуси

Віншуем пераможцаў «Спадчына ў дзеянні -2». Лепшыя праекты ў спадчыне, рэалізаваныя ў Беларусі ў 2018-2021 гг.

Намінацыя 1. Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны

DAS MINSK. Аўтар праекта Аксана Гурыновіч, Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Аахена, Германія. Праект рэканструюе забытую гісторыю абмена беларускіх і нямецкіх манументальных мастакоў і архітэктараў. Вынікам гэтага абмену быў створаны адзін з самых буйных рэпрэзентатыўных праектаў Беларусі за межамі, – рэстаран Мінск у Патсдаме. Даследча-выставачны праект сабраў у дакументах 50 год гісторыі абʼекта, з моманту нараджэння ідэі да сённяшняга дня. Праект злучыў разам усіх удзельнікаў розных стадый рэалізацыі з нямецкага і беларускага боку.


Намінацыя 2. Лепшы індывідуальны творчы ці даследчы праект / творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны

EPSON DSC picture

Рэстаўрацыя жанраў народнай музыкі Беларусі (смыкавая музыка, ліра, дуда, траістая музыка) на падставе экспедыцыйных матэрыялаў і калекцыі музычных інструментаў Алеся Лася ў прыватным музеі на сядзібе «Хутар Дудара». Аўтар праекта Алесь Лось.Праект па адраджэнні беларускай музычнай культуры мае сорак гадоў экспедыцыйнай працы і навукі ігры на народных інструментах ад лепшых аўтэнтычных музыкантаў Беларусі. «Першыя крокі да рэалізацыі музея я зрабіў у 2000 г., распачаўшы аўтарскі праект «ПРОШЧА», дзе галоўнай тэмай было вывучэнне традыцыйных тэхнік ігры на скрыпках, цымбалах і дудах. Частка інструментаў прывезена з этнаграфічных экспедыцый і рэстаўраваная, частка – зробленая па ўзорах аўтэнтычных з музеяў і архіваў. Усе яны граюць – менавіта таму музей можна назваць «жывым», – кажа аўтар праекта Алесь Лось. Традыцыйныя тэхнікі ігры спалучаныя з экспедыцыйнымі матэрыяламі даюць магчымасць у жывую пачуць народную музыку і адкрыць вочы наведвальнікам на багацейшую музычную і песенную культуру Беларусі.


Намінацыя 3. Лепшы сацыяльна-значны праект, у якім рэалізуецца сацыяльны / культурны / эканамічны / адукацыйны ці экалагічны патэнцыялы гісторыка-культурнай спадчыны

Арт-Квартал Кансерва. Аўтар праекта Кацярына Паўловіч і Арт-Квартал КансерваАрт-Квартал Кансерва знаходзіцца ў Брэсце на тэрыторыі былога кансервавага завода 1950-х гг. і займае цэлы квартал. З 2015 г. Вялася рэвіталізацыя асноўнага будынку савецкага перыяда. У межах праекта захавалі і аднавілі гістарычнае аблічча фасаднай часткі, вызвалілі і расчысцілі вытворчыя цэхі, адрамантавалі былы адміністратыўны паверх. У 2019 г. частка будынку адкрылася для публікі і культурных ініцыятываў, у 2021 г. праектычна ўвесь будынак і частка двара функцыянуе як адзінае культурная прастора дзе адбываюцца выставы, лекцыі, кірмашы, кіно, музыка.


Намінацыя 4. Лепшы праект рэстаўрацыі / ревіталізаціі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны

Антон Пятрухін, вядучы архітэктар УП «БелНДІгорадабудаўніцтва». Праект рэгенерацыі гістарычнай забудовы Гродна, выкананы ў межах тэрыторыі гістарычнага цэнтра. Праект прапануе бачанне развіцця аднаго з самых прыгожых і найбольш поўна захаваўшыся гарадскіх цэнтраў Беларусі. Выкарыстанне сучасных падыходаў у захаванні архітэктурнай і гісторыка-культурнай спадчыны разам з развіццём агульнагарадской структуры Гродна ў межах генеральнага плана, стварае перадумовы для мяккай трансфармацыі цэнтральнай часткі Гродна.


Намінацыя 5. Лепшы новы архітэктурны праект у гістарычным асяроддзі

SONY DSC

ТАА «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС»; УП «Мінскпраект» Новы будынак па вул. Ракаўскай на тэрыторыі былога хлебазавода ў Мінску. Сучасны цагляны будынак узнік замест першапачаткова запланаванага на гэтым месцы тынкаванага абʼекта «пад старыну». Дадзенае рашэнне абумоўленае вынікамі грунтоўных навуковых даследаванняў па гістарычным архітэктурным характары Ракаўскага прадмесця, якое амаль цалкам было забудаванае будынкамі «цаглянага» стылю. У выніку атрымаўся выразны сучасны архітэктурны аб’ект, у афармленні якога выкарыстоўваюцца характэрыня для гэтага гістарычнага раёна прыёмы і матэрыялы, гарманічна звязаны з размешчанымі побач помнікамі архітэктуры. Аднак самае важнае, што дадзены будынак задаў характар усім новым будынкам, што плануецца збудаваць на тэрыторыі былога хлебзавода, у аздабленні якіх таксама будзе выкарыстоўвацца керамічная цэгла. Гэта дазволіць у хуткім часе вярнуць Ракаўскаму прадмесцю ягонае гістарычнае «цаглянае» аблічча.

Источник: icomos-belarus.by