Urban is calling! Варкшоп па урбаністыцы на Vulica Brasil з Мінскай урбаністычнай платформай

4-5 мая, Lo-Fi Customs, вул.Кастрычніцкая 16/3

Запрашаем архітэктараў, дызайнераў, урбаністаў, эколагаў і проста апантаных вар’яцкімі ідэямі ў прастору Lo-Fi Customs на мазгавы штурм разам з Мінскай урбаністычнай платформай і бразільскім архітэктарам Лаўрэнса Жыменэсам (FGMF, Сан-Паўлу).

Будзем шмат брэйнсторміць, фантаніраваць вар’яцкімі ідэямі, шукаць маленькія багі і вялікія правалы вуліцы, знойдзем патэнцыйныя кропкі росту і ператворым іх у паўнавартасныя праекты, якія ўзбагацяць экасістэму знакамітай паўвыспы.

***

У мінулым Vulica Brasil ужо сыходзіла са сцен у гарадскую прастору. Быў распрацаваны генеральны план, а пабудаваныя Парклет, Ідэальны Хмарачос і Пляж дадалі новае, функцыянальнае вымярэнне Кастрычніцкай. Але за два гады, пакуль фестываль адпачываў, вуліца падрасла і прагне новых праектаў.

https://vk.com/vb19_urban 
https://www.facebook.com/events/1116466248562023/

ЗАРЭГIСТРАВАЦЦА